Пошук

07.05.2024 11:39   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: getyourguide.com

Тысячы пілігрымаў ідуць у санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме: фіксуюцца найбольшыя групы пілігрымаў з усёй краіны з моманту пандэміі COVID-19 у 2020 годзе.

Пра гэта са спасылкай на партугальскія СМІ на падставе інфармацыі паліцэйскіх службаў паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ. Паводле ацэнак супрацоўнікаў партугальскай дарожнай паліцыі, большасць пілігрымаў, якія кіруюцца ў Фаціму, прыйдуць у санктуарый у суботу.

Галоўнай нагодай пілігрымкі ў сусветна вядомае месца Марыйнага культу з’яўляецца 107-я гадавіна з пачатку аб’яўленняў Марыі тром пастушкам у Кова-да-Ірыя.

Паводле звестак спецслужбаў, на ўрачыстасці, якія распачнуцца ўвечары ў нядзелю, у Фаціму могуць прыбыць больш за 500 тыс. пілігрымаў, пераважна партугальцаў.

Гэтыя ўрачыстасці ўзначаліць ардынарый дыяцэзіі Лейрыя-Фацімы біскуп Хасэ Арнэлас, Старшыня Канферэнцыі епіскапату Партугаліі.

Як паведамляе кіраўніцтва партугальскага санктуарыя, шматтысячныя пілігрымкі, якія кіруюцца ў Фаціму ў другі тыдзень мая, узгадняюцца з Фацімскім рэктаратам і паліцэйскімі службамі праз платформу Vost Portugal. Гэта дазваляе групам пілігрымаў атрымліваць інфармацыю аб дарожным руху па ўсёй краіне, а таксама практычныя парады па размяшчэнні.

На думку каментатараў, большая чым у папярэднія гады колькасць на дарогах пілігрымаў, якія кіруюцца ў Фаціму, звязана не толькі са зняццем супрацьэпідэмічных абмежаванняў, але з’яўляецца вынікам ажыўлення рэлігійнага жыцця пасля Сусветных дзён моладзі, якія праходзілі ў Партугаліі ў мінулым годзе.

Абноўлена 07.05.2024 11:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця