Пошук

13.05.2026 14:58   Аляксандр Панчанка / Vatican News BY

Папа Леў XIV моліцца на месцы замаху на Папу Яна Паўла ІІ ў 45-ю гадавіну гэтай падзеі. Фота: Vatican Media

На пачатку агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 мая 2026 года ў Ватыкане, Леў XIV памаліўся на месцы замаху на святога Яна Паўла ІІ, які адбыўся 45 гадоў таму.

Праязджаючы на папамабілі праз Плошчу Святога Пятра і вітаючы вернікаў, Папа спыніўся ля белай мармуровай пліты, устаноўленай на месцы трагічнай падзеі. Пасля кароткай прыватнай малітвы Леў XIV схіліўся над памятнай табліцай і дакрануўся да яе рукой.

Замах на святога Яна Паўла ІІ адбыўся падчас агульнай аўдыенцыі, якая праходзіла 13 мая 1981 года. Адна куля трапіла яму ў жывот, а другая ў руку.

Папа быў хутка дастаўлены ў шпіталь, дзе яго неадкладна прааперыравалі. Праз 22 дні ён вярнуўся ў Ватыкан.

За сваё ўратаванне Ян Павел ІІ заўсёды быў удзячны Багародзіцы — замах адбыўся ў дзень, калі ў Касцёле ўзгадваецца першае аб’яўленне Маці Божай у партугальскім гарадку Фаціма, якое адбылося ў 1917 годзе. Менавіта туды святы Ян Павел ІІ здзейсніў свой першы візіт пасля выздараўлення.

Абноўлена 13.05.2026 15:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця