Пошук

20.04.2023 10:48   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Dioceseofbrooklyn.org

19 красавіка ўлады Партугаліі паведамілі, што на Сусветныя дні моладзі, якія ў жніўні пройдуць у Лісабоне, яны чакаюць паўтара мільёна ўдзельнікаў з усяго свету.

Як падае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, у сераду падчас дэбатаў у парламенце краіны міністр па парламенцкіх справах Ана Катарына Мендэш паінфармавала, што падлікі былі прадстаўлены камісіяй, якая арганізуе гэты сусветны моладевы форум, запланаваны на 1–6 жніўня бягучага года.

«Мы спадзяемся, што гэтая нябачаная дагэтуль у гісторыі нашай краіны падзея пройдзе па плану», — сказала Мендэш, нагадаўшы, што сярод удзельнікаў будзе сам Папа Францішак. Пры гэтым міністр запэўніла, што ўлады Партугаліі «робяць усё, каб знізіць выдаткі дзяржавы на правядзенне бліжэйшых Сусветных дзён моладзі». Паводле яе, яны могуць скласці да 20 млн еўра, а гэта менш, чым лічылі дагэтуль.

Раней арганізатары меркавалі, што з грамадскіх сродкаў на патрэбы правядзення СДМ спатрэбяцца 79 млн еўра, з якіх датацыя ўраду павінна была скласці 36,5 млн еўра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа