Пошук

24.04.2023 16:06   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: avvenire.it

24 красавіка ў Ватыкане распачалася сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Гэта першая сустрэча Рады пасля таго, як Папа Францішак абнавіў як склад.

Як нагадвае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у склад абноўленай Рады ўваходзяць наступныя кардыналы: Дзяржсакратар Яго Святасці П’етро Паралін, старшыня Губернатарата Дзяржавы Ватыкан Фэрнандо Вэргес Альсага, арцыбіскуп Кіншасы Фрыдалін Амбонга Бесунгу, арцыбіскуп Бамбея Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Бостанскі Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Барселоны Хуан Хасэ Амела Амела, арцыбіскуп Квебека Жэральд Сіпрыен Лакруа, арцыбіскуп Люксембуржскі Жан-Клод Ольрыш, арцыбіскуп Сан-Сальвадора-да-Бая Серджу да Роша. Сакратаром застаўся біскуп Марко Мэліна.

Рада кардыналаў была заснавана Папам Францішкам 28 верасня 2013 года з задачай дапамагаць яму ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і стварыць праект рэформы Рымскай курыі, які быў рэалізаваны ў новай Апостальскай канстытуцыі Prædicate Evangelium, апублікаванай 19 сакавіка мінулага года. Першае пасяджэнне групы адбылося 1 кастрычніка 2013 года. Апошняя сустрэча ў снежні 2022 года была прысвечана, у прыватнасці, кантынентальнай фазе Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.