17 снежня падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэло Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, Папа ўхваліў шаснаццаць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтай структурай.
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, адзін з дакументаў датычыцца прызнання цуду праз заступніцтва ўругвайскага біскупа Хасінто Вэры (1813–1881), першага пастыра Мантэвідэа.
Два дэкрэты прызнаюць мучаніцтва: першы — польскай сям’і Юзафа і Вікторыі Ульма і іх сямёх дзяцей, забітых у 1944 годзе нацыстамі за ўкрыванне габрэяў, а другі — Франца дэ Кастра Хольцварта (1942–1981) — бразільскага свецкага вернікаў, юрыста і абаронцы правоў чалавека, які ахвяраваў сваім жыццём як закладнік падчас бунту ў турме.
Іншыя дэкрэты датычацца прызнання гераічнасці цнот шасці мужчын. Сярод іх італьянскі езуіт айцец Матэо Рычы (1552–1660), які праславіўся сваёй місійнай дзейнасцю ў Кітаі, два польскія дыяцэзіяльныя святары: ксёндз Аляксандр Возны (1910–1983) і ксёндз Ігнацы Пасадзы (1898–1984), сузаснавальнік Таварыства Хрыста для польскай дыяспары ў замежжы і заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара для польскай дыяспары ў замежжы, італьянскі дыяцэзіяльны святар ксёндз Уго Дэ Блазі (1918–1982), румынскі канвентуальны францішканін айцец Марцін Бэнэдыкт (1931–1986); іспанскі езуіт айцец Хасэ Маркас Фігуэра (1865–1942), які галоўным чынам служыў у Аргенціне.
Наступныя дэкрэты датычацца прызнання гераічнасці цнот сямі жанчын: іспанкі Магдалены Аўліны Саўрыны (1897–1956), заснавальніцы інстытута Свецкіх Паннаў парафіяльных работніц; італьянкі Луізы Гвідоці Містралі (1932–1979), свецкай кансэкраванай з Жаночага лекарска-місійнага таварыства, якая працавала і памерла ў Радэзіі (сучасным Зімбабвэ), а таксама пяці італьянскіх законніц: Мірадыё ад Провіду святога Каэтана (1863–1926), пры нараджэнні Джуліі Баніфача, заснавальніцы Кангрэгацыі Бедных Дачок святога Антонія (цяпер Сёстры Францішканкі святога Антонія); Марыі Ін’яцыі Ісакі (1857–1934), пры нараджэнні Анжэлы Кацярыны, вядомай як Анцыла, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Найсвяцейшага Сэрца з Асолы; Маргарыты Крыспі (1879–1974), пры нараджэнні Дыяміры Людвігі Раманы, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Аблатак Божай Любові; Маргарыты Марыі Гуаіні (1902–1994) пры нараджэнні Алесіі Антоніа, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Езуса Святара Спрадвечнага і Тэрэзы Веранэзі (1870–1950) з Кангрэгацыі Сясцёр Мінімітак Маці Божай Балеснай.