Пошук

21.06.2024 10:57   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйная выява: portalecce.it

20 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэло Сэмэрара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўхваліў абнародаванне новых дэкрэтаў падрыхтаваных гэтай структурай Рымскай курыі.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, два дэкрэты датычацца прызнання мучаніцтва ахвяр антыхрысціянскага пераследу ў Албаніі ў першай палове ХХ стагоддзя: айца Луідза Паліка (свецкае імя Маці) з Ордэна меншых братоў, які быў забіты з нянавісці да веры ў 1913 годзе, і дыяцэзіяльнага святара Гёна Газулі, забітага з нянавісці да веры ў 1927 годзе.

Яшчэ чатыры дакументы датычацца прызнання гераічнасці цнот. Гаворка ідзе пра двух італьянцаў: айца Ісаю Калюмбра (1908–2004) з Ордэна меншых братоў і сястру Марыю Кастанцу Дзаўлі (свецкае імя Пальма Паскуа, 1886–1954) з кангрэгацыі Служак Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцу Служак Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама пра дзвюх іспанак: Асунсьён Сакрамэнта Санчэс-Санчэс (1911–1946) з інстытута кансэкраванага жыцця Cruzada Evangélica і Вісэнту Гільяртэ Алонса (1879–1960), законніцу з кангрэгацыі Дачок Езуса.

Акрамя таго, раніцай у панядзелак 1 ліпеня ў Зале кансісторыяў ватыканскага Апостальскага палаца Святы Айцец узначаліць цэлебрацыю Трэцяй гадзіны і правядзе Звычайны публічны кансісторый па кананізацыі некаторых благаслаўлёных.

На кансісторыі будзе разгледжана пытанне аб кананізацыі благаслаўлёных Эмануэля Руіса, сямі яго паплечнікаў з Ордэна меншых братаў і трох свецкіх вернікаў, забітых з нянавісці да веры ў Дамаску ў 1860 годзе, благаслаўлёнага Джузэпэ Алемана, заснавальніка інстытута Місій Кансалаты, благаслаўлёнай Мары-Леані Парадзі (свецкае імя Вірджыні Аладзі), заснавальніцы жаночай манаскай кангрэгацыі Малых Сясцёр Святой Сям’і, благаслаўлёнай Элены Гуэры, заснавальніцы Кангрэгацыі Аблатак Святога Духа, вядомай як Сёстры святой Дзіты, і благаслаўлёнага Карло Акуціса, свецкага верніка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа