Пошук

18.10.2022 13:18   Vatican News

Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў апублікаваў камюніке, у якім патлумачыў прычыны рашэння Папы Францішка правесці XVI Звычайную Генеральную Асамблею ў дзве сесіі.

Пра гэтае сваё рашэнне Святы Айцец паведаміў у нядзелю 16 красавіка ў прамове на заканчэнне традыцыйнай малітвы «Анёл Панскі», нагадвае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. Першая сесія пройдзе з 4 па 29 кастрычніка 2023 года, другая — роўна праз год. Пры гэтым Пантыфік спаслаўся на Апостальскую канстытуцыю Episcopalis communio, якая прадугледжвае такую магчымасць.

Рашэнне вынікае з жадання, каб тэма Касцёла сінадальнага, улічваючы яе шырокасць і важнасць, стала прадметам больш працяглага разгляду не толькі ўдзельнікаў сінадальнай асамблеі, але і ўсяго Касцёла.

Сінод — гэта не проста падзея, але і працэс, падчас якога ўвесь народ Божы пакліканы разам ісці да таго, што Дух Святы дапамагае яму распазнаць як волю Бога для Яго Касцёла, — патлумачылі аўтары заявы.

Двум генеральным асамблеям папярэднічаюць два этапы сінадальнага працэсу: мясцовы і кантынентальны. Першы праходзіў у Касцёле з 2021 года, увосень 2022 года распачаўся другі. Ён завершыцца Кантынентальнымі сінадальнымі асамблеямі, на якія вернікі збяруцца са студзеня па сакавік 2023 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця