Пошук

31.05.2022 13:42   Vatican News
Фота: opusdei.org

Апостальская пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт аб устанаўленні магчымасці атрымання поўнага адпусту з нагоды Другога Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які сёлета будзе адзначацца 24 ліпеня.

Як паведаміла 30 мая Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, поўны адпуст змогуць атрымаць дзядулі, бабулі, пажылыя людзей і ўсе вернікі, якія 24 ліпеня, натхнёныя духам пакаяння і міласэрнай любоўю, возьмуць удзел ва ўрачыстай цэлебрацыі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы святога Пятра, ці іншых набажэнствах, што будуць праходзіць ва ўсім свеце. Адпуст можа быць ахвяраваны за душы ў чыстцы. Для яго атрымання неабходна выканаць тры звычайныя ўмовы — сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца.

Поўны адпуст у гэты дзень змогуць атрымаць таксама вернікі, якія прысвецяць належны час адведванню, фізічнаму ці віртуальнаму — з дапамогай сродкаў камунікацыі, пажылых людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе або маюць цяжкасці (хворых, самотных, з інваліднасцю і інш.)

«Поўны адпуст можа быць атрыманы пры адсутнасці прывязанасці да ўсялякага граху і пры намеры як мага хутчэй выканаць тры абавязковыя ўмовы, хворымі пажылымі людзьмі і ўсімі, хто па сур’ёзнай прычыне не можа выйсці з уласнага дома, калі яны духоўна далучацца да набажэнстваў, што будуць праходзіць з нагоды Сусветнага дня, і ахвяруюць міласэрнаму Богу свае малітвы, пакуты і цярпенні, асабліва падчас трансляцыі праз тэлебачанне, радыё і новыя сродкі сацыяльнай камунікацыі, словаў Найвышэйшага Пантыфіка і цэлебрацый», — гаворыцца ў дэкрэце.

Каб аблегчыць атрыманне Божага прабачэння, Апостальская пэнітэнцыярыя настойліва просіць святароў быць даступнымі для ўдзялення сакрамэнту паяднання (споведзі).

Дэкрэт быў падпісаны 30 мая 2022 года кардыналам Маўро П’ячэнца, Найвышэйшым пэнітэнцыярыем, і ксяндзом Кшыштафам Нікелем, рэгентам Апостальскай пэнітэнцыярыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа