12 лютага выходзіць у свет чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 4 (602) 2023). Падаем кароткі анонс матэрыялаў нумару.
Хвароба — нагода пераасэнсаваць жыццё. Шчырая размова з душпастырам Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы ксяндзом канонікам Юрыем Бяганскім.
Калядныя нататкі вясковага пробашча. Досведам душпастырскіх візітаў дзеліцца самы малады пробашч у Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Павел Скуба.
Давайце вучыцца веры ў супольнасці. Пра сутнасць і жыццё каталіцкай евангелізацыйнай супольнасці «Эхад», якая была створана ў гродзенскай катэдры.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з бліжэйшай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).