29 студзеня выходзіць у свет чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 3 (601) 2023). Падаем кароткі анонс матэрыялаў нумару.
Палітра кансэкраванага жыцця, або пра разнастайнасць форм манаства. У чым багацце жыцця, цалкам прысвечанага Богу паводле евангельскіх парад? Распавядаюць кансэкраваныя асобы, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Пераклад Кодэкса — чарговы этап развіцця Касцёла ў Беларусі. Пра працу над беларускамоўным выданнем Кодэкса кананічнага права пойдзе гаворка ў размове з юрысконсультам Гродзенскай дыяцэзіі і адным з перакладчыкаў галоўнага збору дакументаў Касцёла лацінскага абрада ксяндзом канонікам Андрэем Зноскам.
Ці старасць з’яўляецца праблемай? Да чаго трэба быць падрыхтаваным і на што звярнуць увагу старэйшым людзям: парады псіхолага.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з бліжэйшай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).