Пошук

01.06.2017 09:29  

Папа Францішак хоча, каб дыялог Святога Пасаду з Кітаем быў канструктыўным. У гэтым запэўніў бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка кардынал Пьетра Паралін у сваім звароце да ўдзельнікаў канферэнцыі пад назвай «Каталіцкі Касцёл у Кітаі: паміж мінулым і будучыняй».

Сустрэча была арганізавана ў Рыме 30 мая Супольнасцю св. Эгідзія, міланскім Каталіцкім універсітэтам Sacro Cuore і World History Academy.

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы ў сваім пасланні да ўдзельнікаў выказаў спадзяванне, што форум паспрыяе вывучэнню вельмі актуальнай на сённяшні дзень тэмы і ўпішацца ў кантэкст сустрэчы паміж тысячагадовай кітайскай культурай і хрысціянскай духоўнай спадчынай. Ватыканскі іерарх таксама ўпэўнены, што дэбаты будуць суправаджацца канструктыўным духам, да якога так шмат разоў заклікаў Францішак каталіцкую супольнасць.

Андрэа Рыкардзі, заснавальнік Супольнасці св. Эгідзія, адкрываючы канферэнцыю, звярнуў увагу на «паскарэнне адносін», якое мела месца ў пачатку пантыфікату папы Францішка, і, перш за ўсё, на змену перспектывы: «З цяперашнім Папам кітайскае пытанне было цалкам пазбаўлена ідэалогіі і скіравана на ўзровень сустрэчы Касцёла з вялікай тысячагадовай культурай. Гэта палягчае дыялог і адкрывае новыя перспектывы», — лічыць італьянскі грамадскі і касцёльны дзеяч.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Абноўлена 17.08.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа