Пошук

05.05.2017 12:17  

24 мая папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пасля аўдыенцыі палітык сустрэнецца з Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам, якога будзе суправаджаць сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Пра гэта паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Дональд Трамп прыбудзе ў Ватыкан ў рамках свайго першага замежнага падарожжа, у праграме якога прадугледжаны таксама ўдзел у саміце «Вялікай сямёркі» на Сіцыліі, наведванне Ізраіля, Саўдаўскай Аравіі і штаб-кватэры НАТА у Бруселі.

Падчас нядаўняй, сумеснай з прэм’ер-міністрам Італіі Паола Джэнцілоні прэс-канферэнцыі, Дональд Трамп узгадваў аб сваёй зацікаўленасці ў сустрэчы з Пантыфікам.

Папярэднік цяперашняга кіраўніка ЗША, Барак Абама наведваў Ватыкан двойчы, у 2009 г. ён сустрэўся з Бэнэдыктам XVI, у 2014 г. тут яго прымаў ужо папа Францішак. Цяперашні Пантыфік у верасні 2015 г. здзейсніў візіт у Злучаныя Штаты.

Дыпламатычныя адносіны паміж ЗША і Святым Псадам па гістарычных мерках налічваюць няшмат часу. Яны былі ўсталяваныя толькі ў 1984 г. Па ўспамінах амерыканскага пасла пры Святым Пасадзе Уільяма Вільсана, перамовам на гэтую тэму паспрыяла сустрэча прэзідэнта Рэйгана з Янам Паўлам II. Тады было заяўлена, што прынцыпы, на якіх заснаваны Злучаныя Штаты, у цэлым «раўназначныя» прынцыпам Святога Пасаду.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Абноўлена 21.08.2017 15:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця