Пошук

01.05.2017 09:03  

Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрас ІІ падпісалі сумесную дэкларацыю аб працягу шляху да поўнай эўхарыстычнай еднасці і адзінства паміж Цэрквамі.

Дэкларацыя была падпісана 28 красавіка на завяршэнне сустрэчы паміж іерархамі ў каірскай рэзідэнцыі Патрыярха.

Бакі абавязаліся ўзаемна прызнаваць дзейнасць удзеленага сакрамэнту хросту, паглыбляць экуменічны дыялог, актыўна выступаць у падтрымку міру паміж народамі і рэлігіямі, змагацца за сацыяльную справядлівасць і сведчыць аб веры ў сучасным свеце.

У дакуменце падкрэсліваецца, што крыніцай адзінства паміж Цэрквамі з’яўляецца поўная еднасць, якая існавала ў першыя стагоддзі хрысціянства і выражалася ў малітве і літургіі, ушанаванні адных і тых жа мучанікаў і святых, а таксама ў развіцці манаства.

У дэкларацыі адзначаецца, што для будавання адзінства паміж Цэрквамі важнае значэнне мае супольная малітва і сведчанне аб фундаментальных хрысціянскіх каштоўнасцях. Папа і Патрыярх падкрэслілі таксама значэнне экуменізму мучанікаў.

«Просім Бога, нашага Айца, весці нас праз часы спосабамі, якія абярэ Святы Дух, да поўнай еднасці ў містычным Целе Хрыста», — адзначылі ў сумеснай дэкларацыі іерархі.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


Абноўлена 22.08.2017 12:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа