Пошук

29.03.2022 09:34   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ірэны Ахрамовіч

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў заклікала біскупаў улічваць сітуацыю ў асобных краінах падчас святкавання Вялікага тыдня, заўсёды клапоцячыся аб захаванні нормаў, змешчаных у літургічных кнігах.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, паколькі пандэмія працягвае запавольвацца, дыкастэрыя не мае намеру даваць далейшыя рэкамендацыі па цэлебрацыі літургіі Вялікага тыдня, як гэта было ў мінулыя два гады. Яна лічыць досвед, набыты біскупскімі канферэнцыямі, дастатковым для самастойнага вырашэння рознага роду сітуацый, звязаных з пандэмічнымі абмежаваннямі. Арцыбіскуп Артур Рошэ, прэфект Кангрэгацыі, нагадвае, што гэта павінна адбывацца заўсёды з захаваннем нормаў, якія змяшчаюцца ў літургічных кнігах.

«Мы заклікаем усіх праяўляць абачлівасць і пазбягаць дзеянняў і паводзін, якія могуць прадстаўляць патэнцыяльную рызыку. Кожная ацэнка і рашэнне заўсёды павінны прымацца пасля кансультацый з канферэнцыяй біскупаў, якая павінна ўлічваць правілы, прынятыя кампетэнтнымі грамадзянскімі ўладамі адпаведных краін», — гаворыцца ў заяве.

Арцыбіскуп Рошэ нагадвае, што ў літургіі Вялікай пятніцы, падчас цэлебрацыі Мукі Пана, будуць гучаць малітвы да Бога за Касцёл і ўвесь свет.

«Разам з Украінай мы хацелі б нагадаць і пра ўсе іншыя канфлікты, якіх, на жаль, яшчэ шмат у многіх краінах свету, і якія Папа Францішак назваў фрагментарнай Трэцяй сусветнай вайной», — напісаў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.