Вялікая субота — дзень цішыні і чакання з надзеяй на Уваскрасенне Пана — у Івянцы адзначыўся прысутнасцю арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча ў двух касцёлах мястэчка.
Спачатку раніцай арцыпастыр благаславіў стравы на велікодны стол ў касцёле святога Міхала Арханёла і святога Аляксея і павіншаваў сабраных вернікаў з надыходзячым Вялікаднем.










































Познім вечарам таго ж дня ў касцёле святога Міхала Арханёла распачалася Пасхальная вігілія, абрады якой ўзначаліў іерарх.
Падчас першай часткі Пасхальнай вігіліі — Літургіі святла — арцыпастыр благаславіў агонь і запаліў пасхал, святло якога падчас працэсіі да алтара разышлося па ўсім касцёле.
Пасля спеву Exultet старазапаветныя чытанні, песні і псальмы акунулі прысутных у падзеі гісторыі збаўлення. Затым радаснае «Хвала на вышынях Богу, а затым і «Аллелюя» абвясціла аб тым, што Хрыстус спараўды уваскрос.
У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш нагадаў вядомы факт, што звычайна людзі асацыююць ноч і цемру са злом, бо пад іх пакровам найчасцей здзяйсняюцца злыя ўчынкі. «Аднак пры гэтым мы забываемся, што ўсё Божае стварэнне было добрым, таксама і ноч», — падкрэсліў ён.
— навучаў арцыпастыр.
Ён звярнуў увагу, што пасхал, які запальваецца на пачатку набажэнства і прыносіцца ў касцёл, сімвалізуе святло, якім ёсць Езус Хрыстус. Гэтае святло «жыве ахвярай», бо свечка свеціць тады, калі згарае. Яна дае святло, таму што аддае сябе. Хрыстус аддаў сябе за нас на крыжы і праз сваё ўваскрасенне прынёс у нашае жыццё новае святло, якое рассейвае цемру граху і смерці.
Таму, паводле арцыпастыра, цэнтральнае пасланне пасхальнай ночы — гэта вызваленне з грахоўнай цемры і заклік да духоўнай свабоды, каб будаваць новае жыццё.
«У Пасхальную вігілію мы аднаўляем абяцанні хросту, у якіх выракаемся сатаны і абяцаем жыць верай у Бога, — працягваў прамоўца. — Праз іх аднаўленне Бог у сваёй міласэрнасці кліча нас да новага жыцця ў Хрысце. Таму мы павінны наследаваць прыклад апостала Паўла, які кажа: “Ужо не я жыву, але ў ва мне жыве Хрыстус”».
Жанчынам, якія прыйшлі наведаць магілу Езуса і намасціць Яго цела алеямі, але не знайшлі Яго там, анёл сказаў: «Не бойцеся! Вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма. Ён Уваскрос, як абяцаў» (Мц 28, 5-6).
— рэзюміраваў іерарх.
Далей ён зрабіў трапнае параўнанне: «Майсей вывеў Выбраны народ з егіпецкай няволі, а Хрыстус праз сваё ўваскрасенне вызваліў нас з цемры грахоўнай няволі і адарыў новай надзеяй».
«У святле праўды ўваскрасення Хрыста мы ведаем, што перамагла не смерць, а жыццё, таму перспектыва паўнавартаснага жыцця знаходзіцца ва ўваскрослым Езусе, — сказаў галоўны цэлебрант. — Гэтая праўда чыніць нашае жыццё не марнай пагоняй за міражом шчасця, а жыццём, якое набывае сэнс і мэту, прыносячы суцяшэнне і спакой у сэрцы».
Пры гэтым, дадаў ён, трэба памятаць, што Вялікдзень павінен быць не толькі ўспамінам той збаўчай гістарычнай падзеі, але і заданнем для людзей ХХІ стагоддзя: «Мы змагаемся са шматлікімі амаральнымі тэндэнцыямі, якія замест цывілізацыі жыцця, любові і супакою, прапагуюць цывілізацыю смерці, нянавісці і вайны».
Затым арцыбіскуп з горыччу ў голасе адзначыў, што сёння мы перажываем крызіс сям’і і дэмаграфічны крызіс, а разам з ім наступае дэградацыя маральнага жыцця. Чалавека цікавіць не духоўныя, а матэрыяльныя каштоўнасці і немаральныя задавальненні. Ён «пакладае надзею не ў Богу, а ў сабе, і такім чынам імкнецца скінуць Бога з п’едэсталу гісторыі чалавецтва і заняць Яго месца».
«У часы ганенняў на веру наш народ выстаяў. Ці выстаім у часы свабоды веравызнання?» — задаўся пытаннем іерарх. І растлумачыў, што трэба рабіць, каб захаваць сваю веру ў гэтыя неспрыяльныя часы:
Напрыканцы сваёй гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў вернікаў, каб святкаванне Пасхі не абмяжоўвалася ў іх толькі да ўспаміну факту уваскрасення Хрыста і абраду асвячэння яек, але каб яны імкнуліся да духоўнай перамены. «Няхай грахоўныя магілы нашых душаў асвятляюцца святлом уваскрослага Езуса і напаўняюцца патрэбнай для збаўлення Божай ласкай, каб у нашым жыцці заўсёды гучаў радасны пасхальны гімн "Аллелюя", бо Хрыстус сапраўды Уваскрос!», — такім пажаданнем завяршыў свае разважанні ён.































































