Сведкі марыйных аб’яўленняў, благаслаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая 2017 г. у Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.
Пра гэта Пантыфік абвясціў падчас звычайнай публічнай кансісторыі па кананізацыі благаслаўлёных, які прайшоў ў Ватыкане 20 красавіка.
На ім было вырашана, што 15 кастрычніка будуць кананізаваны і іншыя благаслаўлёныя: кс. Андрэ дэ Совераль, кс. Амброзіа Франсіска Фэра і свецкі вернік Матэа Марэйра і іх 27 паплечнікаў, забітых у 1645 г. у Бразіліі; Крыстабаль, Антоніа і Хуан, падлеткі, забітыя з нянавісці да веры ў 1529 г. у Мексіцы; айцец Фаўстына Мігес Гансалес, іспанскі законнік з Ордэну піяраў, памерлы ў 1925 г.; айцец Анджэла да Акры, італьянскі капуцын, памерлы ў 1739 г.
Раней Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб мучаніцтве і сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.
Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё