Пошук

21.03.2022 13:13   Паводле: Vatican News
Фотакалаж: churchpop.com / flickr

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Папа Францішак здзейсніць урачысты акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пакаяннае набажэнства ў Ватыкане пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах.

«Папа Францішак запрасіў біскупаў усяго свету і іх святароў з’яднацца з ім у малітве за мір, а таксама ў прысвячэнні і даручэнні Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі», — пацвердзіў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.

Раней паведамлялася, што гэты абрад — таксама ва ўрачыстасць Звеставання Пана — здзейсніць у Фаціме кардынал Конрад Краеўскі, Апостальскім элемазінарый, які прыбудзе ў партугальскі марыйны санктуарый у якасці спецыяльнага пасланніка Святога Айца.

Абноўлена 21.03.2022 13:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.