Пошук

27.03.2017 14:03  

25 сакавіка падчас свайго першага пастырскага візіту ў Мілан папа Францішак наведаў гарадскую турму Сан-Віторэ. Перад наведваннем пенітэнцыярнай установы Святы Айцец паразмаўляў са зняволенымі з іншай турмы — жанчынамі, якія адбываюць пакаранне разам са сваімі дзецьмі.

У выніку наведванне міланскай турмы заняло каля дзвюх гадзін. Папа пабываў у розных карпусах, дзе размаўляў з вялікай колькасцю зняволеных.

Упершыню ў гісторыі Біскуп Рыма прыняў удзел у калектыўнай трапезе з вязнямі. Як паведамляюць міланскія СМІ, больш за 100 зняволеных паабедалі з Пантыфікам. На пытанне Папы, што яму падаць, ён адказаў лаканічна: «Тое, што і ўсім астатнім».

Усе ўдзельнікі супольнай трапезы змясціліся за доўгім 50-мятровым сталом, засланым папяровым жоўтым абрусом. Стравы былі прыгатаваны персаналам турэмнай сталовай.

Зняволеныя зрабілі Папу падарунак — шарф, зроблены ўласнымі рукамі, а таксама перадалі карткі са сваімі імёнамі і імёнамі сваіх блізкіх. Папа Францішак узяў гэтыя карткі ў Ватыкан, паабяцаўшы маліцца за гэтых людзей падчас ранішніх святых Імшаў у капліцы сваёй рэзідэнцыі.

Адчыненая ў 1879 годзе міланская турма Сан-Віторэ з’яўляецца адной з самых даўніх у Італіі. Папа Францішак стаў першым рымскім Пантыфікам, які наведаў яе.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.