Пошук

14.01.2022 13:54   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Siciliani

«Пілігрымы надзеі» — так будзе гучаць дэвіз Святога года 2025. Яго зацвердзіў Пантыфік падчас аўдыенцыі для старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскупа Рыно Фізікелы.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэты ватыканскі іерарх у інтэрв’ю тэлеканалу Telepace адзначыў, што Папу вельмі важна, каб падрыхтоўка да Юбілейнага года прайшла найлепшым чынам.

Арцыбіскуп Фізікела заўважыў, што дэвіз бліжэйшага Юбілейнага Года падкрэслівае ключавую тэму пантыфікату Папы Францішка.

«У бліжэйшыя два гады нас чакае шмат працы і сур’ёзная падрыхтоўка, а таксама стварэнне надзейнага арганізацыйнага механізма. Адна з найважнейшых спраў датычыць прыняцця шматлікіх пілігрымаў і вернікаў, якія ў юбілейны год будуць прыбываць у Вечны горад», — сказаў арцыбіскуп Фізікела.

Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, якой Пантыфік даручыў падрыхтоўку да Юбілею, выказаў надзею, што за бліжэйшыя два гады эпідэмічны крызіс перастане ўплываць на жыццядзейнасць так, як гэта адбываецца цяпер. Ён распавёў пра тое, што ўжо вядуцца перамовы з уладамі Рыма, вобласці Лацыё і з італьянскім урадам, каб Святы год прайшоў бяспечна і згодна з магчымасцямі прымаючага боку.

Абноўлена 14.01.2022 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа