Пошук

17.01.2017 09:07  

Святы Айцец з глыбокім смуткам прыняў навіну аб катастрофе турэцкага грузавога самалёта ў ваколіцах Бішкека. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, скіраванай 16 студзеня за подпісам Дзяржсакратара кардынала П’етро Параліна.

Папа Францішак выказаў спачуванні ўсім, хто згубіў сваіх блізкіх у выніку трагедыі, асабліва ў пасёлку, на які ўпала паветранае судна, і даверыў душы загінулых міласэрнасці Усемагутнага Бога. Пантыфік запэўніў у малітоўнай падтрымцы правядзенне пошукава-выратавальных работ і пажадаў кыргызскаму народу Божага благаслаўлення сілы і суцяшэння.

Грузавы самалёт Boeing-747 турэцкай авіякампаніі ACT Airlines, які накіроўваўся па маршруце «Ганконг-Стамбул», павінен быў дазаправіцца ў Бішкеку. Ён разбіўся пры заходзе на пасадку ў некалькіх кіламетрах ад аэрапорта «Манас», недалёка ад сталіцы Кыргызстана. Самалёт упаў на пасёлак Дача-Суу, разбурыўшы каля 30 дамоў. У выніку трагедыі загінулі прынамсі 37 чалавек, у тым ліку дзеці.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця