У ім Пантыфік кажа пра сваю блізкасць з сірыйскім народам, які перажывае вайну, а таксама пра настойлівую малітву за мір ва ўсёй краіне.
«Толькі Бог можа пераўтварыць зброю ў інструмент прымірэння, гром знішчэння — у гукі будаўніцтва, а балючы досвед — у сілу надзеі», — піша папа Францішак. Яго словы з’яўляюцца рэакцыяй на ліст, атрыманы ім з таго месца, пра ініцыятывай дзіцячай малітвы за мір. Яна нарадзілася ў францішканскай парафіі ў Алепа і пашырылася на ўвесь свет. Малітва адбываецца ў першую нядзелю месяца, якая сёлета супала з Сусветным днём міру.
«Я вельмі рады далучыцца да вашай малітвы, просячы Цара Міру, каб зноў нарадзіўся ў нашых сэрцах і дамах, перавязаўшы раны, што крывавяць, ацаляючы параненыя целы і душы, а таксама даючы сілы і надзею ў сэрцы, поўныя смутку», — піша папа Францішак.
Запэўніваючы жыхароў Алепа ў сваёй малітве, Пантыфік заклікаў іх разам з ім прасіць дзіцятка ў яслях, які нарадзіўся на гэтай параненай зямлі Блізкага Усходу, каб зброяй Яго любові раззброіць усе снарады насілля ды помсты і ўзмацніць пабудова больш бяспечнага, братэрскага і салідарскага свету. Напрыканцы ліста да дзяцей Алепа ды ўсяго свету папа Францішак благаслаўляе і просіць не забывацца пра яго ў малітве.
2 студзеня 2017 года Алепа наведаў сірыйскі патрыярх Ігнацій Яфрэм ІІ Карым.