Пошук

09.12.2021 11:06   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: AFP

8 снежня ў 6.15 Папа Францішак наведаў плошчу Іспаніі ў Рыме, каб ушанаваць Марыю Беззаганную. Ён паставіў кошык белых руж да падножжа калоны з фігурай Маці Божай.

Візіт у знакавае месца меў прыватны характар.

Папа Францішак маліўся да Багародзіцы, «просячы ў Яе цуду аздараўлення для многіх хворых, аздараўлення для народаў, якія моцна пакутуюць ад войнаў і кліматычнага крызісу, а таксама навяртання, каб растапіла каменныя сэрцы тых, хто будуе сцены, жадаючы адгарадзіцца ад пакут іншых», — паведаміла са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

У 6.20 Папа пакінуў П’яцца-дзі-Спанья і скіраваўся ў базыліку Святой Марыі Вялікай (Санта-Марыя-Маджорэ), дзе працягнуў малітву перад іконай Апякункі Вечнага горада — Маці Божай Снежнай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Salus Populi Romani — Збаўленне рымскага народа. А 7-й гадзіне Пантыфік быў ужо ў Ватыкане.

Сёлета, як і ў мінулым годзе, традыцыйнае штогадовае набажэнства Папы не суправаджалі натоўпы пілігрымаў: рашэнне адправіцца на плошчу ў незвычайны час, а не ў другой палове дня, было абумоўлена цяперашняй надзвычайнай эпідэмічнай сітуацыяй, каб пазбегнуць любой рызыкі заражэння, выкліканага шматлюднымі сходамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.