Пошук

12.10.2021 16:32   Паводле: Vatican News
Фота: Massimiliano Migliorato/CPP/IPA Agency

11 кастрычніка Папа Францішак прызначыў новага старшыню Службы Папскіх літургічных цэлебацыі і кіраўніка Папскай музычнай капэлы. Ім стаў 56-гадовы Монсіньёр Дыего Джаванні Равэллі.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, будучы Папскі цырымоніймайстар нарадзіўся 1 лістапада 1965 года ў Лацэтэ (Ламбардыя). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1991 годзе, у 2000 годзе абараніў дыпломную працу па педагогіцы ў Папскім салезіянскім універсітэце, а ў 2010 годзе — дактарат па Святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце святога Анзэльма ў Рыме.

У 1998 годзе святар распачаў служэнне ў Апостальскай элемазінарыі ў Ватыкане, дзе ў 2013 годзе стаў кіраўніком аддзела. Пасля супрацоўніцтва са Службай Папскіх літургічных цэлебрацый у якасці памочніка цырымонімайстра, у 2006 годзе быў прызначаны Папскім цырымонімайстрам.

Монсіньёр Дыего Джаванні Равэллі змяніў на пасадзе старшыні Службы Папскіх літургічных цэлебрацый і кіраўніка Папскай музычнай капэлы біскупа Гвідо Марыні, які 29 жніўня 2021 года быў прызначаны пастырам Тартонскай дыяцэзіі ў Генуэзскай Мітраполіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа