Пошук

18.06.2021 11:56   Паводле: Vatican News
Кардынал Марыё Грэк. Фота: maltatoday.com

17 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Марыё Грэка. Сустрэча прайшла пасля правядзення кансультацый з епіскапатамі адносна новай формы правядзення сінадальнай асамблеі.

На гэтым тыдні праводзіліся прысвечаныя Сіноду zoom-нарады з епіскапатамі.

Як ужо паведамлялася, сінадальны працэс будзе складацца з трох этапаў: дыяцэзіяльнага, кантынентальнага і паўсюднага. Гэта новаўвядзенне, ухваленае Пантыфікам і абнародаванае 21 мая, было вельмі станоўча прынята біскупамі, падзяліўся Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў кардынал Грэк у інтэрв’ю Vatican News, пра што інфармуе Беларуская рэдакцыя парталу.

«Новы сінадальны шлях не быў нашым вынаходніцтвам. Мы выслухалі таксама тое, пра што казалі Сакратарыяту Сінода некаторыя біскупы ў мінулыя гады», — заўважыў кардынал Грэк, падкрэсліваючы, што новаўвядзенне адлюстроўвае не толькі жаданне Святога Айца, але прыроду Касцёла, якім, згодна з Другім Ватыканскім Саборам, з’яўляецца ўвесь Божы народ.

Іерарх нагадаў, што Сінод Біскупаў «не павінен быць проста падзеяй, якая кожныя тры гады праходзіць ў Ватыкане», але працэсам, абмеркаванне якога адбываецца зараз з мясцовымі епіскапатамі і структурамі Рымскай курыі. Ён прызнаўся, што пакуль існуе толькі агульнае бачанне адносна рэалізацыі сінадальнага шляху, таму вельмі важна пачуць розныя меркаванні.

«Такім чынам мы хочам дзяліцца досведам. Да падрыхтоўчага дакумента, які будзе апублікаваны ў верасні, мы хочам дадаць таксама дапаможнік, у якім будуць выкарыстаны найлепшыя сінадальныя практыкі.

Дзяленне досведам, які паходзіць не толькі з цэнтру, а з усяго Касцёла, дапаможа нам выйсці на гэты шлях», — сказаў Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа