Пошук

20.05.2021 10:08   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: bibliotecasanfrancescodellavigna.it

У Ватыкане знаходзіцца адзін з самых славутых навучальных цэнтраў для будучых бібліятэкараў — Scuola Vaticana di Biblioteconomia.

Як і многія ўстановы ў Ватыкане, школа бібліятэкараў была заснавана ў часы Пантыфікату Пія XI. Гэты Папа меў шматгадовы бібліятэкарскі досвед: найперш у Амбразіянскай бібліятэцы, а потым як прэфект Ватыканскай апостальскай бібліятэкі, якой падпарадкоўваецца школа бібліятэкараў. Пра гэта паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Першы курс у Ватыканскую школу бібліятэкараў быў набраны ў 1934 годзе. За гады працы ўстановы ў ёй прайшлі навучанне сотні студэнтаў — як свецкія вернікі, так і духавенства.

Пераважная большасць з іх паходзіла з Еўропы і Лацінскай Амерыкі. З нядаўняга часу ў шэрагах студэнтаў сустракаюцца будучыя бібліятэкары з Афрыкі, Азіі і арабскіх краін.

«Першапачаткова Ватыканская школа бібліятэкараў была заснавана для навучання персаналу Ватыканскай апостальскай бібліятэкі з мэтай перадавання бібліятэкарскіх ведаў і навыкаў кіравання бібліятэчнымі рэсурсамі студэнтам і будучым бібліятэкарам. Канешне, школа 30-х гадоў не была такой жа, як сёння. У нашыя дні яна прапануе магістарскія праграмы другой ступені, якія з’яўляюцца паслядыпломнымі праграмамі для малой групы выбраных студэнтаў з усяго свету. Іх выпускнікі становяцца прафесійнымі выкладчыкамі бібліятэкарскай справы, а некаторыя з іх працуюць у Ватыканскай бібліятэцы. Наша мэта — прапанаваць студэнтам як практычныя, так і тэарэтычныя веды, якія дае Апостальская бібліятэка, і якія можна перадаць далей будучым бібліятэкарам», — адзначыў Антоніё Манфрэдзі, намеснік дырэктара школы.

«Найбольш характэрная рыса нашай школы — цеснае супрацоўніцтва з Ватыканскай апостальскай бібліятэкай, якая з’яўляецца цэнтрам даследвання старадаўніх матэрыялаў»,— дадаў Манфрэдзі.

У сувязі з існуючымі правіламі, праграма Ватыканскай школы бібліятэкараў датычыцца перш за ўсё італьянскіх студэнтаў, але студэнты з іншых краін таксама вітаюцца. Штогод у школу набіраюць каля 30 студэнтаў. У працэсе адбору акрамя CV абітурыента ўлічваецца таксама рэкамендацыя: як ад навуковага аўтарытэта, так і ад духоўнай асобы.

Абноўлена 20.05.2021 11:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.