Пошук

21.06.2025 18:26   Адміністрацыя МТК імя св. Яна Хрысціцеля / Catholic.by

З 21 чэрвеня па 21 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2025-2026 навучальны год.

Анлайн-рэгістрацыя абітурыентаў па спасылцы ТУТ>>>

Таксама можна адсканаваць мабільнай прыладай QR-код, які знаходзіцца злева.

Усе неабходныя для паступлення дакументы трэба прывезці на ўступны экзамен, які адбудзецца 23 жніўня ў 10.00 па адрасе:

г. Мінск, вул. праезд Галадзеда, 15В.

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616-08-72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com

Інфармацыя для абітурыентаў:

Мэта каледжа паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка свецкіх вернікаў для служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні (Стары і Новы Запавет), тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца 4 гады (з верасня па чэрвень). Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Адметнасць навучання:

  • Група І [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія выключна жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без кваліфікацыі.
  • Група ІІ [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Група ІІІ [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
  • Група IV [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
  • Група V [тэалогія + рэлігійны турызм] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму.
  • Група VI [тэалогія + сурдапераклад] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці касцёльнага сурдаперакладчыка для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі і іншых прадметаў згодна з праграмай навучання, маюць магчымасць набыць паглыбленыя практычныя веды ў галіне сурдаперакладу.

Студэнты 3 і 4 курсаў у залежнасці ад выбранай групы навучання, акрамя прадметаў прадугледжаных праграмай навучання, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • лічбавая рэгістрацыя кандыдата;
  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча сваёй парафii;
  • копiя пасведчання аб хросце (і канфірмацыі);
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншы дакумент аб вышэйшай адукацыi;
  • копiя пашпарта (стар. 31-33);
  • 2 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка (для паступлення).

Уступны экзамен:

  • экзамен па катэхізісе і агульных ведах пра Каталіцкі Касцёл;
  • кваліфікацыйная размова.
Абноўлена 23.06.2025 08:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.