Пошук

05.02.2021 09:48   Паводле: Vatican News
Фота: i.iplsc.com

4 лютага Папа Францішак узяў удзел у анлайн-сустрэчы, прымеркаванай да першага Міжнароднага дня чалавечага братэрства. У ходзе сустрэчы Пантыфік падкрэсліў тэрміновую неабходнасць будавання братэрства ў эпоху абыякавасці і аддалення сярод людзей.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, анлайн-сустрэча была арганізавана па ініцыятыве наследнага прынца Абу-Дабі шэйха Мухамеда бэн Заіда Эль Нахаяна. У ёй бралі ўдзел Вялікі імам універсітэта Аль-Азхар у Каіры шэйх Ахмед Эль Таеб, Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, іншыя рэлігійныя, грамадскія і палітычныя дзеячы.

Пантыфік у сваёй прамове падкрэсліў, што братэрства з'яўляецца «новай мяжой чалавецтва», а яго будаванне — «выклік нашага часу».

Святы Айцец заўважыў, што братэрства азначае працягнутую да іншага чалавека руку, узаемапавагу, слуханне з адкрытым сэрцам. Яно азначае таксама «трываласць у сваіх перакананнях», якія не могуць станавіцца аб’ектам перамоў.

«Мы — браты, народжаныя ад аднаго Айца. Мы маем розную культуру і традыцыі, але ўсе з’яўляемся братамі, — заўважыў Папа Францішак і заахвоціў будаваць братэрства шануючы гэтыя адрозненні. — Свет без братоў — гэта свет ворагаў».

Як заўважыў Біскуп Рыма, «вельмі тонкай формай варожасці» з'яўляецца абыякавасць: «Няма патрэбы ў вайне, каб стаць ворагамі. Дастаткова быць абыякавымі».

Абноўлена 05.02.2021 09:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця