Пошук

22.01.2021 13:59   Паводле: Vatican News

21 студзеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынала Марчэло Сэмерара і ўхваліў дэкрэты, якія датычацца беатыфікацыйных спраў васьмі Слугаў Божых.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, першым з дакументаў прызнаецца мучаніцтва італьянскага святара кс. Джаванні Форназіні, забітага з нянавісці да веры падчас Другой сусветнай вайны ў 1944 г.

Іншыя дэкрэты датычацца прызнання гераічнасці цнотаў.

Гаворка ідзе пра двух італьянскіх святароў: кс. Мікэле Арканджэло Марыю Антоніё Вінці, памерлага ў 1943 г., і кс. Руджэро Марыю Капута, памерлага ў 1980 г.; англійскую законніцу Элізабэт Проўт, заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшага Крыжа і Мукі Нашага Пана Езуса Хрыста, памерлую ў 1864 г.; італьянскага семінарыста Паскуале Канцы, памерлага ў 1930 г.; трох свецкіх вернікаў: іспанца Сант’яго Масарнаў-і-Фэрнандэса, памерлага ў 1882 г.; італьянку Адэле Баноліс, заснавальніцу дабрачынных «Ініцыятыў дапамогі і сацыяльнага адкуплення», памерлую ў 1980 г.; француза Жэрома Лежона, выбітнага лекара-педыятра, першага старшыню Папскай акадэміі жыцця, памерлага ў 1994 г.

Абноўлена 22.01.2021 16:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа