Пошук

20.01.2021 14:49   Паводле: Vatican News
Фота pixabay.com

20 студзеня раніцай у Ватыкане 25 рымскіх бяздомных атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, паведаміў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, вакцынацыя супраць COVID-19 праходзіць у ватыканскай Зале Паўла VI і каардынуецца Упраўленнем аховы здароўя і гігіены. Бяздомныя, якія прайшлі першую фазу вакцынацыі, карыстаюцца дапамогай і жыллём, прапанаванымі Апостальскай элемазінарыяй, якую ўзначальвае кардынал Конрад Краеўскі.

Бруні дадаў, што ў бліжэйшыя дні будзе прышчэплена яшчэ адна група бяздомных.

Адначасова ў Ватыкане працягваецца вакцынацыя работнікаў, якія раней заявілі аб гатоўнасці скарыстацца гэтай магчымасцю.

Ватыкан замовіў каля 10 тыс. доз вакцыны ў нямецкага вытворцы Biontech і яго партнёра з ЗША Pfizer. Гэтай колькасці павінна хапіць для супрацоўнікаў Апостальскай Сталіцы і застрахаваных у Ватыкане асоб і пенсіянераў.

Абноўлена 20.01.2021 15:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа