Пошук

29.12.2020 14:02   Паводле: Vatican News
Фота Віталія Палінеўскага

Папа Францішак афіцыйна зацвердзіў рашэнне аб перадачы эканамічных і фінансавых функцый Дзяржсакратарыяту пад кантроль Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA), якое прыняў раней.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Апостальскі ліст у форме motu proprio пад назвай «Аб некаторых кампетэнцыях у эканамічных і фінансавых пытаннях» быў абнародаваны 28 снежня. Ён увойдзе ў сілу 1 студзеня.

Гаворка ідзе пра кіраванне фінансавымі фондамі і нерухомай маёмасцю, што знаходзіліся ва ўласнасці Дзяржсакратарыяту, уключаючы фонд «Грош святога Пятра».

У дакуменце падкрэсліваецца, што кантроль за ажыццяўленнем узгаданых функцый Адміністрацыяй маёмасці Апостальскай Сталіцы будзе здзяйсняць Сакратарыят па эканамічных пытаннях, які таксама будзе выконваць функцыю Папскага сакратарыяту па эканамічных і фінансавых пытаннях.

Рашэнне аб выданні новага закону было прынята да 1 студзеня з мэтай выканання бюджэту на 2021 г. Камісія, створаная Святым Айцом для ажыццяўлення перадачы эканамічных і фінансавых функцый, якая дзейнічала на працягу мінулых тыдняў, працягне, як і было запланавана, акрэсліваць некаторыя тэхнічныя дэталі да 4 лютага.

Такім чынам Папа жадае перайсці да лепшай арганізацыі Рымскай курыі і больш спецыялізаванага функцыянавання Дзяржаўнага сакратарыяту, які з большай свабодай зможа дапамагаць яму і яго наступнікам у пытаннях, якія маюць вялікае значэнне для Касцёла.

Падкрэсліваецца, што функцыі так званага «адміністрацыйнага ўпраўлення» Дзяржсакратарыяту больш не будуць звязаны з кіраваннем фондамі і інвестыцыямі і прыняццем рашэнняў у гэтых сферах.

Motu proprio забяспечыць больш празрысты кантроль за ахвяраваннямі вернікаў на карысць Святога Пасаду, а таксама большую эфектыўнасць у кіраванні эканомікай Апостальскай Сталіцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа