Брат Раньеро Канталямэса OFMCap, які на Кансісторыі 28 лістапада ўвойдзе ў Калегію Кардыналаў, адмовіўся ад належнага яму паводле кананічнага права біскупскага пасвячэння.
Як са спасылкай на сакратара кардынала-наміната паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, Папа Францішак даў дыспенсу 86-гадоваму прапаведніку Папскага Дома. У Калегіі ўжо ёсць два кардыналы, якія адмовіліся ад біскупскага пасвячэння. Гэта 99-гадовы французскі езуіт Альбер Вануа SI і яго 92-гадовы сабрат з Албаніі Эрнэст Сімоні SI.
Годнасць кардынала не звязана з біскупскім пасвячэннем і з’яўляецца выразам удзячнасці брату Раньеро за шматгадовае служэнне прапаведніка Папскага Дома.
У гэтай якасці ў перыяд Адвэнту і Вялікага посту ён праводзіў духоўныя разважанні для Рымскай Курыі, а ў Вялікую пятніцу прамаўляў гаміліі ў ватыканскай базыліцы святога Пятра.