Пошук

23.10.2020 14:17   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: unsplash.com

Яшчэ ў сакавіку Апостальская Пэнітэнцыярыя выдала спецыяльны дэкрэт, дзе гаворыцца пра ўдзяленне поўнага адпусту вернікам, якія заразіліся на каранавірус, тым, хто знаходзіцца на каранціне, а таксама супрацоўнікам службы аховы здароўя, сем’ям і ўсім, хто якімсьці чынам закрануты гэтай праблемай.

Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, поўны адпуст — гэта дапамога, якую ўдзяляе Касцёл, каб перажываць эпідэмію ў духу веры і асабістага навяртання. Каб атрымаць яго, трэба адкінуць усялякую прывязанасць да граху, удзельнічаць у святой Імшы з дапамогай сродкаў масавай камунікацыі або проста памаліцца.

«Гэта павінна быць спалучана з воляй спаўняць звычайныя ўмовы адпусту, значыць прыступіць да сакрамэнтальнай споведзі, святой Камуніі і прамовіць малітву ў інтэнцыі Святога Айца, калі гэта будзе магчыма»,

— адзначаецца ў дэкрэце.

Пад гэтымі ж умовамі Апостальская Пэнітэнцыярыя ўдзяляе поўны адпуст тым вернікам, якія будуць маліцца аб спыненні эпідэміі і ўмацаванні тых, хто пакутуе з яе прычыны, а таксама аб вечным збаўленні тых, хто памёр у выніку заражэння на каранавірус.

Поўны адпуст могуць атрымаць і вернікі, якія не змаглі прыняць сакрамэнт хворых і Віятык у хвіліну смерці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця