Пошук

01.10.2020 16:12   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйная выява: National Catholic Reporter

29 верасня Папа Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты, якія датычацца беатыфікацыйных працэсаў.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік ухваліў дэкрэт аб зацвярджэнні цуду, здзейсненага праз заступніцтва Слугі Божай Гаэтаны Таламэа, вядомай як Нуча, свецкай верніцы, памерлай у 1997 г. у Катандзара (Італія).

Таксама дэкрэтам была пацверджана мучаніцкая смерць Слуг Божых кс. Франчэско Кастара Соха Лопеса і трох яго паплечнікаў, дыяцэзіяльных святароў, забітых з нянавісці да веры ў Іспаніі паміж 1936 і 1938 гадамі.

Яшчэ два дэкрэты пацвярджаюць гераічнасць цнотаў дзвюх іспанак: Франсіскі Паскуаль Дамэнэк, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Беззаганнай, якая памерла ў 1903 г., і Марыі Далорэс Сегары Хестоса, заснавальніцы Кангрэгацыі Місіянерак Хрыста Святара, якая памерла ў 1959 г.

Абноўлена 01.10.2020 16:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа