Пошук

24.09.2020 11:42   Паводле: Vatican News
Фота: Catholic Outlook

Святы Айцец звярнуўся да філіпінскіх каталіцкіх педагогаў з заклікам вучыць моладзь быць не толькі выдатнымі студэнтамі.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, з 21 па 25 верасня каля 1500 каталіцкіх выхавальнікаў, настаўнікаў, універсітэцкіх выкладчыкаў гэтай азіяцкай краіны ўдзельнічае ў штогадовым адукацыйным кангрэсе.

Сёлета па прычыне пандэміі ён праходзіць у анлайн-фармаце.

У пасланні за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна Пантыфік заахвоціў вучыць моладзь не толькі крытычнаму мысленню, але і хрысціянскаму вучэнню і этыцы.

Гэта, на яго думку, дапаможа сфармаваць людзей, гатовых браць на сябе вялікую адказнасць у грамадстве і сведчыць у свеце аб сапраўднай веры.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.