16 верасня кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміў журналістам, што Папа Францішак мае намер звярнуцца з пасланнем да ААН.
«Святы Айцец звернецца з пасланнем да Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у межах форуму на высокім ўзроўні, пасля 22 верасня», — сказана ў паведамленні ватыканскай прэс-службы.
Тыдзень высокага ўзроўню запланаваны на 21–29 верасня. На ім маюць намер выступіць шэраг дзяржаўных лідараў, сярод якіх прэзідэнты ЗША і Расіі, а таксама старшыня КНР.