Дамовы ў сферы правоў чалавека павінны інтэрпрэтавацца дакладна. Іншы падыход з’яўляецца нікчэмным, шкодным і контрпрадуктыўным, — адзначыў прадстаўнік Святога Пасаду ў жэнеўскіх структурах ААН.
Арцыбіскуп Іван Юркавіч прымае ўдзел у нефармальных кансультацыях па ўмацаванні сістэмы Дамоўных органаў ААН у галіне правоў чалавека ў святле рэзалюцыі 68/268 Генеральнай Асамблеі АНН ад 2014 г.
Пра гэта 3 верасня паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
Ватыканскі дыпламат падкрэсліў, што любая спроба змяніць аб’ём ці змест абавязацельстваў дзяржавы, якая далучаецца да дамовы ў сферы правоў чалавека, зводзіць на «не» каштоўнасць ратыфікацыі ёй дамовы.
Важна «забяспечыць паслядоўнасць вынікаў, дасягнутых дзяржаўнымі органамі ў адносінах да дамоваў і міжнароднага права», — дадаў арцыбіскуп Юркавіч.
Прадстаўнік Святога Пасаду выказаў заклапочанасць таксама тым, што дзяржаўныя органы нярэдка выкарыстоўваюць так званую «дынамічную інтэрпрэтацыю» выканання дамоваў, уводзячы новыя паняцці. Гэта шкодна, паколькі такія дакументы патрабуюць дакладнай інтэрпрэтацыі, згодна з правіламі, замацаванымі ў Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дамоваў ад 1969 г.