Пошук

08.06.2021 11:55   Catholic.by
Фота: CNS

5 чэрвеня Папа Францішак менаваў Апостальскім нунцыем у Канадзе арцыбіскупа Івана Юркавіча, які з 2001 па 2004 год быў нуцыем у Беларусі.

З 2016 года і да гэтага часу іерарх быў прадстаўніком Святога Пасаду пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч, якому 10 чэрвеня спаўняецца 69 гадоў, прысвяціў дыпламатычнай службе Святога Пасаду больш за 35 гадоў.

Беларусь стала для яго першай краінай, куды ён 28 ліпеня 2001 года быў прызначаны Апостальскім нунцыем.

Арцыбіскуп Юркавіч быў прадстаўніком Святога Пасаду ў розных краінах, у тым ліку ва Украіне, у Расіі і Узбекістане.

Абноўлена 08.06.2021 12:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця