Пошук

24.07.2020 13:26   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота a pilgrim's journey

Пантыфік напісаў ліст 15-гадоваму Альваро Кальвэнтэ з Іспаніі. Падлетак з ментальнай інваліднасцю некалькі дзён таму здзейсніў пілігрымку Шляхам святога Якуба разам з бацькам і сябрам сям’і.

Як інфармуе руская рэдакцыя парталу Vatican News, бацька юнака паведаміў пра гэта Папу Францішку, і той падзякаваў Альваро за мужнае сведчанне веры.

«У заплечніку ты нёс не толькі свае малітоўныя інтэнцыі, але і просьбы многіх людзей, якія былі з табой з’яднаныя ў пілігрымцы, папрасіўшы цябе аб малітве, — піша Святы Айцец. — Дзякуй за тое, што ты ўсяліў у нас адвагу, каб ісці, і за тое, што запрасіў многіх іншых пайсці разам з табой.

Пасярод пандэміі, якую мы перажываем, сваёй шчырасцю, радасцю і сціпласцю ты здолеў прывесці ў рух надзею многіх людзей, якіх сустрэў на шляху або ў сацыяльных сетках».

Папа дадае, што на шляху мы ніколі не бываем адны, Пан заўсёды ідзе побач. Пантыфік завяршае ліст благаслаўленнем, малітоўным заклікам да Маці Божай з Гары Кармэль і просьбай маліцца за яго.

Альваро — сёмае дзіця з дзесяці ў сям’і. Нягледзячы на інваліднасць, юнак актыўна ўдзельнічае ў парафіяльным жыцці, з’яўляецца членам Неакатэхуменальнай супольнасці парафіі св. Патрыка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця