Пошук

25.06.2020 17:20   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: News.coinupdate.com

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Караля Вайтылы Нумізматычная палата Ватыкана выпусціла ў абарачэнне манету наміналам у 2 еўра з выяваю святога Яна Паўла ІІ.

Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, дырэктар Ватыканскага манетнага двара Маўро Алівэры адзначыў, што ў памяць найбольш важных падзей чаканяцца манеты менавіта такога наміналу.

Манета ў гонар 100-годдзя Яна Паўла ІІ была адчаканена ў колькасці 70 тыс. штук. Яна можа быць выкарыстана паўсюль, у адрозненне ад манет са срэбра і золата, якія маюць абарачэнне выключна ў Ватыкане. Манета ўжо з’явілася ў абарачэнні.

Ватыкан даручыў выкананне эскізу манеты скульптарцы Габрыэле Цітота.

На манеце змешчана выява святога Яна Паўла ІІ на фоне фасаду базылікі ў Вадавіцах і роднага дома Караля Вайтылы.

Побач змешчана зорка з васьмю промнямі — сімвал Найсвяцейшай Панны Марыі. Пад выяваю Папы — лаўравая галінка, што сімвалізуе хвалу святасці.

Дзяржава Ватыкан здзяйсняе эмісію сваіх манет. Штогод у абарачэнне выпускаюцца манеты розных наміналаў: 1, 2, 5, 10, 20 і 50 еўрацэнтаў, а таксама 1 і 2 еўра. Чаканяцца таксама манеты са срэбра і золата наміналам у 5, 10, 20, 50, 100 і 200 еўра. Штогод з’яўляюцца спецыяльныя манеты ў памяць пра розныя асаблівыя падзеі, напрыклад, Сінод Біскупаў, і юбілейныя манеты ў памяць пра Папаў і святых.

Абноўлена 25.06.2020 17:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця