Пошук

22.06.2020 10:56   Паводле: Vatican News
Выява: Congregazione delle Cause dei Santi / Сausesanti.va

19 чэрвеня Папа Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэло Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, першыя тры дакументы датычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугаў Божых: аргентынскага францішканіна біскупа Мамэрто Эскью (1826–1883); нямецкага святара кс. Францішка Марыі ад Крыжа (Ёгана Батыста Ёрдана, 1848–1918), заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) і кангрэгацыі Сясцёр Боскага Збаўцы (сальватарыянкі); а таксама венесуэльскага свецкага верніка Хасэ Грыгорыя Эрнандэса Цыснераса (1864–1919).

Дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва датычыцца італьянкі сястры Марыі Лаўры Маінэцці (Тэрэзіны Эльзы), законніцы з кангрэгацыі Дачок Крыжа, Сясцёр св. Андрэя, забітай з нянавісці да веры ў 2000 г.

Святы Айцец ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў мексіканскай законніцы Глорыі Марыі ад Езуса (Эсперансы Элізонды Гарсія, 1908–1966) з кангрэгацыі Місіянерак Катэхетак Бедных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.