Пошук

28.05.2020 10:10   Паводле: Vatican News
Благаслаўлёны Шарль дэ Фуко / Formacao.cancaonova.com

26 мая Папа Францішак правёў сустрэчу з прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардыналам Анджэло Бэчу, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пяць дакументаў датычаць пацвярджэння цудаў, здзейсненых праз заступніцтва асобаў, адносна якіх вядуцца кананізацыйныя і беатыфікацыйныя працэсы: французскага святара благаслаўлёнага Сэрара дэ Бю (1544–1607), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Хрысціянскай Дактрыны; французскага святара благаслаўлёнага Шарля дэ Фуко (1858–1916); італьянкі благаслаўлёнай Марыі Даменікі Мантовані (1862–1934), сузаснавальніцы і першай генеральнай настаяцельніцы Інстытута Малых Сясцёр Святой Сям’і; амерыканскага святара Майкла Мак-Гіўні (1852–1890), заснавальніка арганізацыі свецкіх католікаў «Рыцары Калумба»; францужанкі Палін Мары Жарыко (1799–1862), заснавальніцы руху «Жывы Ружанец».

Два зацверджаныя Папам дэкрэты пацвярджаюць мучаніцтва Сімеонэ Кардона, італьянскага цыстэрцыянца, і пяці яго сабратоў з абацтва ў Казамары, размешчаным ля італьянскага Фразінонэ, забітых паміж 13 і 16 мая 1799 г. з нянавісці да веры, і а. Космы Спэсота з Ордэна Братоў Меншых (1923–1980).

Таксама Святы Айцец ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў іерарха французскага паходжання, біскупа Мельхіёра Марыі дэ Марыён Брэзільяк (1813–1859), заснавальніка Таварыства Афрыканскіх Місій.

Абноўлена 28.05.2020 10:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.