Пошук

24.02.2020 15:41   Паводле: Vatican News
Фота: Romeguide

21 лютага Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынала Анджэло Бэчу і ўхваліў публікацыю дэкрэтаў па беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, першыя тры дакументы датычаць прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: благаслаўлёнага Лазара, вядомага як Дэвасахаям, індыйскага свецкага верніка, мучаніка, забітага з нянавісці да веры ў 1752 г.; благаслаўлёнай Марыі Франчэскі ад Езуса (свецкае імя Анна Марыя Рубата), італьянскай манахіні, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Капуцынак з Лаана, памерлай у 1844 г. ва Уругваі; Слугі Божага Карло Акуціса, італьянскага свецкага верніка, памерлага ў 2006 г. ва ўзросце 15 гадоў, вядомага дзякуючы сваім надзвычайным здольнасцям у галіне інфарматыкі, якія ён выкарыстоўваў на карысць Каталіцкага Касцёла, прапаведуючы Евангелле на інтэрнэт-прасторах і ў сацыяльных сетках.

Папа ўхваліў абнародаванне дэкрэту аб прызнанні мучаніцтва трох Слуг Божых: сальвадорскага езуіта а. Руціліё Грандэ Гарсіі і двух яго паплечнікаў, свецкіх вернікаў, забітых з нянавісці да веры ў 1977 г.

Яшчэ чатыры дэкрэты датычаць прызнання гераічнасці цнотаў трох італьянскіх святароў: кс. Эміліо Вэнтурыні, заснавальніка кангрэгацыі Сясцёр Служак Марыі Балеснай, памерлага ў 1905 г.; кс. Піро Скавіцы, памерлага ў 1964 г.; а. Эміліё Рэк’я з кангрэгацыі Стыгматаў нашага Пана Езуса Хрыста, памерлага ў 1969 г.; а таксама чылійскага свецкага верніка Марыё Ірыярто Пуліда, памерлага ў 1964 г. у ЗША.

Абноўлена 24.02.2020 20:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.