Пошук

13.02.2020 08:51   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Cruxnow

У пятніцу 14 лютага ў дзіцячым шпіталі Bambino Gesù (Дзіцяткі Езуса) у Рыме адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Папы Францішка пад назваю «Дзеці — гэта надзея», якую Святы Айцец адрасаваў самым маленькім чытачам.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, у кнігу для дзяцей увайшлі кароткія думкі Пятра нашага часу, сабраныя на 36-і старонках айцом Антоніё Спадара, езуітам. Малюнкі для выдання выканала амерыканская ілюстратарка Шэры Бойд. У прэзентацыі кніжкі возьме ўдзел філіпінскі кардынал Луіс Антоніё Гокім Тагле, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

У анатацыі да выдання між іншым сказана: «Пасланне Францішка — універсальнае.

У гэтым зборніку Папа звяртаецца да самых маленькіх, запрашаючы іх прыняць дух дзялення, талерантнасці і міру. <…> У гэтай кніжцы Францішак гаворыць да дзяцей, дастасоўваючыся да іх шчырага погляду, проста і непасрэдна, і запрашае іх быць шчодрымі, не баяцца плакаць, рабіць дабро ў жыцці, а таксама ўсміхацца, заўсёды збірацца разам, радавацца і прыносіць радасць».

Абноўлена 13.02.2020 12:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця