Пошук

28.01.2020 12:49   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фотакалаж: papaboys.org

14 лютага ў Італіі выйдзе кніга «Святы Ян Павел Вялікі» (San Giovani Paolo Magno), у якой раскрываецца духоўная сувязь Папы Францішка і святога Яна Паўла II.

Пра гэта са спасылкай на партал Rome Reports паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. Пры гэтым адзначаецца, што Ян Павел II, будучы Папам, 21 лютага 2001 года ўключыў Хорхэ Марыё Бэргольё ў Калегію кардыналаў, а Папа Францішак падтрымліваў кананізацыю свайго папярэдніка на Пасадзе святога Пятра і ў 2014 годзе абвясціў яго святым.

Кніга, якая неўзабаве выйдзе ў свет, — гэта запіс разважанняў Папы Францішка пра святога Яна Паўла ІІ, стагоддзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета.

Публікацыя з’явілася як плён размоў паміж Святым Айцом і ксяндзом Луіджы Марыяй Эпікока ў перыяд з чэрвеня 2019 г. па студзень 2020 г.

Пантыфік вельмі цэніць працу і творчасць гэтага маладога святара і аўтара. У снежні ён уручыў адну з кніг аўтарства ксяндза Луіджы супрацоўнікам Рымскай курыі пасля традыцыйнай перадкаляднай сустрэчы.

Абноўлена 28.01.2020 14:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.