Пошук

20.09.2019 14:56   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: wiadomosci.wp.pl

Папа Францішак запрасіў педагогаў, палітыкаў і моладзь на сімпозіум пад назвай «Аднаўленне глабальнага выхаваўчага альянсу». Ён адбудзецца 14 мая 2020 года ў ватыканскай Зале Паўла VI.

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец, тлумачачы тэму і мэту гэтага мерапрыемства, спасылаецца на энцыкліку Laudato si’  і Дакумент аб чалавечым братэрстве, падпісаны ў Абу-Дабі 4 лютага.

У спецыяльным пасланні Папа аднаўляе «запрашэнне да дыялогу аб тым, якім чынам нам будаваць будучыню планеты», і падкрэслівае: «Любыя перамены маюць патрэбу ў выхаваўчым працэсе, каб магла выспець новая ўніверсальная салідарнасць і больш гасціннае грамадства».

Менавіта ў гэтым заключаецца мэта сустрэчы на тэму глабальнага альянсу, пакліканага стварыць адзіную выхаваўчую прастору «паміж вучобай і жыццём, паміж пакаленнямі, паміж выкладчыкамі, навучэнцамі, сем’ямі і грамадствам пасродкам яго інтэлектуальных, навуковых, мастацкіх, спартыўных, палітычных, прадпрымальніцкіх аспектаў і салідарнасці».

Такі альянс нараджае «мір, справядлівасць і ўзаемнае прыняцце паміж усімі народамі чалавечай сям’і, а таксама дыялог паміж рэлігіямі».

Папа кажа пра «глабальную выхаваўчую вёску», для стварэння якой неабходна зрабіць тры важныя крокі: па-першае, «паставіць у цэнтр чалавечую асобу»; па-другое, «крэатыўна і адказна інвеставаць лепшыя сілы», ствараючы дальнабачныя праекты; па-трэцяе, «выхоўваць людзей, гатовых служыць грамадству».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа