Пошук

14.06.2019 13:46   Паводле: Grodnensis.by / Фота: Аліна Пяценка / Catholic.by

13 чэрвеня ў Гродне працягвалася ХІ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Гэты дзень, у які адзначалася ўстаноўленае нядаўна ў паўсюдным Касцёле свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, удзельнікі традыцыйна распачалі святой Імшой, цэлебрацыя якой гэтым разам прайшла ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі.

На заканчэнне Эўхарыстыі дзецям і моладзі ўдзялілі прыміцыйнае благаслаўленне новапрэзбітэры кс. Эрнэст Мікалайчык і кс. Раман Вайцяховіч.

Пасля св. Імшы ўдзельнікі Парафіяды скіраваліся на стадыён ЦСК «Нёман», дзе правялі цэлы дзень у спаборніцтвах па самых розных відах спорту: бегу, скачкам у даўжыню з разбегу, кіданні мяча, бадмінтоне, настольным тэнісе, шашках, валейболе і футболе.

Асабліва моцныя выступалі адразу ў некалькіх дысцыплінах.

Завяршыўся трэці дзень Парафіяды таварыскім футбольным матчам, які згулялі паміж сабою каманда ўдзельнікаў і каманда арганізатараў.

 

Абноўлена 14.06.2019 14:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа