Пошук

29.05.2019 11:16   Тэкст: Андрэй Юхнік / Фота: Мікіта Барташэвіч / Catholic.by

25–26 мая студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з выхавацелямі наведалі Віцебскую дыяцэзію. Паездка стала магчымасцю адпачыць не толькі фізічна, але і духоўна.

Першым месцам у плане быў Лепель, дзе семінарыстаў шчыра вітаў пробашч мясцовай парафіі. Далей студэнты накіраваліся ў Полацк, дзе наведалі жаночы манастыр і Сафійскі сабор.

Захопленыя цікавай гісторыяй жыцця і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, будучыя святары паехалі ў Браслаў. Тут галоўным пунктам было наведванне дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Валадркі азёраў.

Семінарысты таксама падняліся на гару Маяк, з якой адкрываецца цудоўная панарама Браслаўскіх азёраў і навакольных краявідаў.

У нядзелю семінарысты завіталі ў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, дзе маліліся разам з вернікамі на святой Імшы. Пасля смачнага абеду вандроўцы накіраваліся ў Мосар, дзе мелі магчымасць убачыць прыгожы касцёльны комплекс, заснаваны калісьці святой памяці кс. прэлатам Ёзасам Булькам.

Апошнім пунктам вандроўкі стала святыня ў Лучаі. Па дарозе ў Гродна семінарысты наведалі Гервяты, дзе памаліліся Ларэтанскай літаніяй.

 

 

Абноўлена 29.05.2019 11:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа