Пошук

14.05.2019 13:03   Паводле: Grodnensis.by / Фота: sercanie.pl

11 мая ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Стадніках (Польшча) Віталій Венцкевіч, які належыць да Кангрэгацыі Ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане), прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

У снежні брат Віталій прынёс вечныя манаскія абяцанні. Як паведамляе партал Grodnensis.by, ва ўрачыстасці пасвячэння ўзялі ўдзел шматлікія сабраты з Польшчы і Беларусі, бацькі і родныя новапасвячанага дыякана.

Пасвячэнне ўдзяліў ардынарый Калішскай дыяцэзіі біскуп Эдвард Яняк, які ў гаміліі нагадаў, што святарства — гэта дар, атрыманы ад Бога.

Дыякан Віталій Венцкевіч паходзіць з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец), дзе служаць ксяндзы сэрцане. У Гродзенскай дыяцэзіі сэрцане працуюць таксама ў Астрыне. Роўна год таму пасвячэнне прэзбітэрату атрымаў старэйшы брат дыякана Віталія Аляксей Венцкевіч.

Абноўлена 14.05.2019 13:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа