Пошук

12.12.2018 17:14   Паводле: кс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас св. Імшы ў семінарыйнай капліцы ў Стадніках (Польшча) у прысутнасці кс. правінцыяла Веслава Свеха SCJ студэнт пятага курса Віталій Венцкевіч прынёс вечныя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

На ўрачыстасць вечных манаскіх абяцанняў з’ехаліся шматлікія сабраты сэрцане з Польшчы і Беларусі, а таксама родныя маладога законніка.

Даючы Хрысту вечныя манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці, брат Віталій абавязаўся любіць свайго Збаўцу ўсім сэрцам — гэтак жа, як Ён палюбіў нас.

Гэтая падзея для супольнасці сэрцанаў стала нагодай выказаць удзячнасць Богу за дар яшчэ аднаго брата, які вырашыў аддаць усё сваё жыццё на служэнне Богу і Касцёлу, рэалізуючы харызму супольнасці. Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі традыцыйна з’яўляецца часам прынясення вечных манаскіх абяцанняў у гэтай кангрэгацыі.

Семінарыст Віталій Венцкевіч паходзіць з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Некалькі месяцаў таму пасвячэнне прэзбітэрату прыняў яго старэйшы брат Аляксей.

Больш фота ТУТ>>>

Абноўлена 12.12.2018 17:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.