Пошук

29.04.2019 10:59   Тэкст: Андрэй Юхнік / Фота: Арцём Кір'янаў / Catholic.by

27–28 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прымалі студэнтаў і выхавацеляў Пінскай семінарыі і I курса з Мінска на агульнабеларускай сустрэчы семінарыстаў.

Інтэграцыйная сустрэча распачалася супольнай малітвай і абедам, падчас якога рэктар семінарыі ў Гродне кс. Віталь Вайцяхоўскі прывітаў усіх гасцей і заахвоціў да плённага перажывання гэтага мерапрыемства.

Пасля абеду семінарысты мелі крыху вольнага часу, а пасля ўдзельнікі сустрэчы скіраваліся ў спартовую залу, дзе адбыліся футбольныя матчы паміж студэнтамі і выхавацелямі.

Спартыўныя спаборніцтвы спрыялі будаванню добрых адносін і знаёмству адзін з адным.

Ад фізічных практыкаванняў семінарысты перайшлі да духоўных. У гэты ж дзень у гродзенскай катэдры адбыўся канцэрт хору катэдры ў Базелі (Швейцарыя), які ахвотна наведалі будучыя святары. Важным пунктам дня стала Эўхарыстычная адарацыя — асабістая сустрэча з Езусам Хрыстом, крыніцай усялякай моцы кожнага святара. Вечарам у плане была братэрская сустрэча пры вогнішчы.

      

Другі дзень сустрэчы распачаўся ўрачыстай Ютранню ў семінарыйнай капліцы. У першай палове дня семінарысты мелі магчымасць пашпацыраваць па горадзе, а таксама даведацца шмат цікавых фактаў пра Гродна падчас экскурсіі. Галоўным пунктам стала св. Імша, якую ўзначаліў рэктар семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску кс. Андрэй Рылка.

Мерапрыемствы такога роду спрыяюць блізкаму знаёмству паміж семінарыстамі, а таксама прыносяць добрыя плёны ў будучым супрацоўніцтве святароў.

Сустрэча, якая сабрала ўсіх студэнтаў духоўных семінарый Беларусі, у гісторыі ўжо не першая. Папярэдняя такая падзея адбылася ў 2016 годзе. Тады гаспадаром сустрэчы была семінарыя ў Пінску.

Абноўлена 29.04.2019 12:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.